rosserial

Главная Новости Пакт Рериха и Знамя Мира Семья Рерихов Л.В.Шапошникова Галерея Сотрудничество
РЕРИХИ И БЕЛАРУСЬ
сайт информационно-просветительской группы

Культурно-просветительская деятельность Гуманная педагогика О Беларуси Защита Имени и Наследия Рерихов
Пакт Рериха и Знамя Мира
Пакт Рериха | Актуальность Пакта Рериха | Библиография | Статьи Н.К. Рериха | Фильмы | 75 лет Пакту Рериха


Аб практыцы прымянення заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь


Н.Д. Хвирь, заведующая сектором Управления по охране историко-культурного наследия и реставрации Министерства культуры РБ

Паважаныя ўдзельнікі канферэнцыі!

Дазвольце павітаць Вас ад імя Міністэрства культуры і пажадаць плённай работы.

Ахова гісторыка-культурнай спадчыны, рацыянальнае выкарыстанне культурных каштоўнасцей – неад’емная ўмова ўстойлівага развіцця дзяржавы, умацавання яе прэстыжу на міжнародным узроўні. Пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь з асобай вастрынёй паўстала праблема фарміравання ўласнай заканадаўчай базы, скіраванай на зберажэнне і аднаўленне гістарычнага і культурнага набытку народа Беларусі.

Заканадаўчая база аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

24 ліпеня 2006 года ўступіў у дзеянне Закон Рэспублікі Беларусь “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”, прыняты ўзамен заканадаўчага акта 1992 года.

У цэлым заканадаўчая база аховы гісторыка-культурнай спадчыны, акрамя непасрэдна названага Закона, складаецца з 9 Указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 10 пастаноў Урада краіны, 14 пастаноў і загадаў Міністэрства культуры. 17 іншых законаў утрымліваюць нормы, якія датычаць пытанняў аховы спадчыны.

Грунтоўнае прававое забеспячэнне гэтай важнай сферы дзейнасці з’яўляецца важкай падставай для арганізацыі работы па зберажэнню культурнага і гістарычнага набытку.

Значнае месца ў дзейнасці Міністэрства культуры займаюць пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай дазволаў на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ, узгадненнем навукова-праектнай дакументацыі і пашпартоў рэкламы, якая ўстанаўліваецца на аб’ектах спадчыны або ў зонах аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Згодна з артыкулам 37 Закона з пачатку 2010 года Міністэрствам культуры выдадзена 670 дазволаў на выкананне работ на аб’ектах спадчыны, разгледжана 643 камплекта навукова-праектнай дакументацыі, выдадзена 34 заключэнняў аб уводзе ў эксплуатацыю завершаных работ на аб’ектах спадчыны. Найбольш актыўна праводзіцца гэта работа па гораду Мінску.

Штоквартальна спісы выдадзеных Міністэрствам культуры дазволаў на выкананне работ накіроўваецца ва ўпраўленні культуры абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў. Гэта дазваляе забеспячыць належны нагляд за станам гісторыка-культурных каштоўнасцей і арганізаваць работу спецыялістаў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Важнай формай рэалізацыі заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны з’яўляецца правядзенне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях.

У 2010 годзе Міністэрству культуры на выкананне работ на аб’ектах спадчыны згодна з Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай прадугледжана 66,3 млрд. рублёў асігнаванняў рэспубліканскага бюджэту, з якіх 7,2 млрд. рублёў складаюць сродкі долевага ўдзелу ў выкананні работ на аб’ектах камунальнай уласнасці.
 

Артыкулам 9 Закона вызначана кампетэнцыя Міністэрства культуры ў арганізацыі кантроля за ўтрыманнем, выкарыстаннем і правядзеннем работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях. Ужо склалася трывалая практыка правядзення сумесна са спецыялістамі абласных і гар/райвыканкамаў праверак утрымання і выкарыстання гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Па іх выніках складаюцца акты з рэкамендацыямі па выпраўленню недахопаў, а ў выпадку выяўлення парушэнняў заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрствам культуры ў адрас парушальнікаў і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў накіроўваюцца прадпісанні.

Асаблівасцю Закона з’яўляецца вызначэнне кампетэнцыі розных узроўняў дзяржаўнага кіравання, у тым ліку функцый мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, што ў папярэднім Законе адсутнічала.

У той жа час трэба адзначыць, што толькі ў асобных адміністратыўна-тэрытарыяльных адзінках краіны ўведзены пасады спецыялістаў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны ў апараце аддзелаў культуры. У пераважнай большасці выпадкаў адказнымі за ахову спадчыны вызначаны супрацоўнікі раённых музеяў, метадычных цэнтраў, бібліятэк, здараецца, начальнікі гаспадарчых групп аддзелаў культуры. Як правіла, такая дзенасць не мае належнага прававога афармалення.

Міністэрствам культуры былі падрыхтаваны і прадстаўлены для выкарыстання ў рабоце прапановы па функцыянальных абавязках спецыялістаў па ахове спадчыны мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і парадку іх выканання. Аднак на сённяшні дзень раённымі і гарадскімі выканаўчымі камітэтамі гэтыя прапановы ў большасці сваёй не рэалізаваныя, што не дазваляе забяспечыць належнае пункта 2 артыкула 10 Закона аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

З боку дзяржаўных органаў улады і Міністэрства культуры зроблена шмат для захавання і аднаўлення гісторыка-культурнай спадчыны ў нашай краіне. Разам з тым, гэта не азначае, што намі не павінны ажыццяўляцца дзеянні, накіраваныя на ўдасканаленне гэтай работы.

Неабходна ўзмацніць навуковы нагляд за выкананнем рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях.

Важным падаецца ўзмацненне ролі Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь пры разглядзе навука-праектнай дакументацыі, арганізацыі нагляду за ходам рэстаўрацыйных работ на аб’ектах спадчыны, выпрацоўцы метадычных падыходаў па іх прыстасаванню і ўтрыманню, прымяненню будаўнічых матэрыялаў і тэхналогій у ходзе рэстаўрацыі і рэканструкцыі гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Другім накірункам, звязаным з навуковым наглядам пры выкананні работ на аб’ектах спадчыны з’яўляецца павышэнне ўзаемадзеяння навуковага кіраўніка з заказчыкам і падрадчыкам. Пры гэтым заказчык павінен разумець ступень непасрэднай адказнасці за вынікі рэстаўрацыі, а падрадная будаўнічая арганізацыя павінна ўсведамляць своеасаблівасць характару работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях.

Мэтазгодным з’яўляецца разгледзець пытанне аб аднаўленні прававой нормы па прымяненню ільгот на выплату падатку на дадатковую вартасць пры выкананні рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ, што павінна садзейнічаць прыцягненню інвестыцый для правядзення комплексу рэстаўрацыйных работ на помніках архітэктуры і іх прыстасавання для сучасных патрэб.

Важным накірункам дзейнасці ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны з’яўляецца наладжванне канструктыўнага супрацоўніцтва з грамадскай назіральнай камісіяй, створанай на падставе пастановы Савета Міністра Рэспублікі Беларусь 2008 года, прынятай згодна з артыкулам 4 Закона “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”.

Добры вопыт двухбаковага супрацоўніцтва ў пытаннях аховы спадчыны, сумеснага выкарыстання культурных каштоўнасцей, правядзення работ на помніках архітэктуры, рэалізацыі сумесных адукацыйных праектаў напрацаваны Беларуска-Польскай кансультатыўнай камісіяй па гісторыка-культурнай спадчыне. Аналагічная практыка супрацоўніцтва пачала ажыццяўляцца ў 2009 годзе з Літоўскай Рэспублікай на падставе пагаднення, заключанага Міністэрствамі культуры нашых краін, а ў гэтым годзе падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве з Украінай.

У цэлым неабходна адзначыць, што на сённяшні дзень заканадаўчая база сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны з’яўляецца найбольш распрацаванай у параўнанні з папярэднімі перыядамі.Задачу, вызначаную перад сабой Міністэрствам культуры, можна акрэсліць словамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, які ахарактарызаваў гісторыка-культурную спадчыну як “вялікі рэсурс беларускага народа”. Пры гэтым значэнне гістарычнага і культурнага набытку мае як эканамічнае эфект, так і складае каштоўны патэнцыял для патрыятычнага выхавання сучаснікаў, станоўчага пазіцыяніравання краіны ў міжнароднай супольнасці.

Створаная заканадаўчая база дазваляе на высокім узроўні забяспечыць эфектыўную ахову гісторыка-культурнай спадчыны народа Беларусі, яе выкарыстанне ў паступальным развіцці грамадства. Дасягненне належных вынікаў у арганізацыі гэтай работы залежыць ад кожнага, хто прымае ў ёй ўдзел як на рэспубліканскім, такі і мясцовым ўзроўнях.